Гродзенская вобласць адзначае 75-годдзе са дня заснавання

20 сентября 2019
Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілейнай даце, сабралі больш за тысячу гледачоў у абноўленай абласной філармоніі. Гасцям прадэманстравалі асноўныя вехі развіцця рэгіёна і дасягненні ў самых розных сферах: ад сельскай гаспадаркі і прамысловасці да медыцыны і турызму. Новыя імёны былі ўнесеныя і ў Кнігу славы вобласці. Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам з удзелам лепшых творчых калектываў Гродзеншчыны. Тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею Гродзеншчыны, будуць праходзіць да канца года ва ўсіх раёнах вобласці. Запланаваны выставы, навуковыя канферэнцыі і канцэрты.