Дзень беларускага пісьменства ў Полацку

3 сентября 2017

Госці з 20 краін, сотня акрэдытаваных журналістаў і святочная пляцоўка працягласцю 10 кіламетраў. Полацк маштабна адзначыў Дзень беларускага пісьменства. Упершыню ў гісторыі ўрачыстасць роднага слова расцягнулася на 3 дні. Свята супала з яшчэ дзвюма значнымі для нашай краіны датамі - 500-годдзем беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзем Полацка. 

Адзін з найстарэйшых гарадоў рэспублікі, дзе з'явіліся першыя на нашых землях бібліятэка, вышэйшая навучальная ўстанова і зарадзілася беларуская дзяржаўнасць, сапраўды змяніўся да ўрачыстасці. На беразе Заходняй Дзвіны ля Сафійскага сабора ўсталявалі памятны знак. На 2-тонных срэбных шчытах - гістарычныя персаналіі, жыццё і дзейнасць якіх звязаная з Полацкам, - у іх ліку князь Рагвалод і яго дачка Рагнеда, Усяслаў Чарадзей, Еўфрасіння Полацкая. Таксама прагучала ідэя, што радзімай горад усходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны можа і павінен быць у спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. 

Усе выхадныя мерапрыемствы праходзілі нават уначы. Выставы, кірмашы, фэсты - прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі разбілі ў Полацку. Сад малітвы, свае ўзнагароды ўручыла Нацыянальная літаратурная прэмія, адбыўся фінал рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў "Жывая класіка", а яшчэ фэст сярэднявечнай культуры, міжнародны круглы стол літаратараў. Сёння была абвешчаная і сталіца наступнага 25-га Дня беларускай пісьменства. Юбілейнае свята роднага слова прыме горад Іванава Брэсцкай вобласці.

Ужо трэці раз Полацк прыняў гасцей Дзён беларускага пісьменства. Адкрылася свята пад звон. І сабрала гасцей больш чым з 20 краін свету. Сёлета ўрачыстасці праходзяць асабліва маштабна, бо палачане адзначаюць адразу тры знакавыя юбілеі: 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, 1155-годдзе горада і непасрэдна Дзень пісьменства.

Дзень пісьменства яшчэ больш згуртаваў гараджан і гасцей свята. Большасць з іх прыйшлі на ўрачыстасці ў вопратцы з нацыянальным арнаментам.