Беларускі барэц Хаслаханаў узяў бронзу на чэмпіянаце Еўропы

15 февраля 2024

Абубакар Хаслаханаў - бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы па барацьбе! Кантынентальны форум гэтымі днямі праходзіць у Румыніі і напярэдадні, беларускі барэц грэка-рымскага стылю паклаў у скарбонку нашай краіны другі медаль. У малым фінале вагавай катэгорыі да 97 кілаграмаў ён датэрмінова разабраўся з прадстаўніком Турцыі - 8:0. Раней жа на трэцюю прыступку п'едэстала ў вазе да 87 падняўся беларус Кірыла Маскевіч.

15 лютага выступяць дзяўчаты. У вазе да 59 кг Алеся Гетманава пазмагаецца за бронзу супраць прадстаўніцы Малдовы. Сачыць за паядынкамі ў рэжыме рэальнага часу можна на "Беларусь 5 інтэрнэт". Пачатак у 20:10. Акрамя гэтага, папярэднія сутычкі чэмпіянату Еўропы сёння правядуць яшчэ пяцёра беларускіх спартсменак.