Цудатворны абраз Бялыніцкай Божай Маці паказалі аматарам оперы

15 февраля 2017

У Вялікім тэатры старажытны помнік беларускага іканапісу выстаўляўся ўсяго некалькі гадзін. Святыня пакінула музей старажытнабеларускай культуры Акадэміі навук, дзе захоўваецца ў фондах. Абраз асабліва ўшаноўваецца ўсімі хрысціянскімі канфесіямі. Арыгінал бясследна знік у 1941-м падчас эвакуацыі. А напярэдадні публіцы прадэманстравалі рукапісную копію, зробленую яшчэ ў сярэдзіне 17-га стагоддзя.

У фонды музея старажытны абраз трапіў з капліцы вёскі Сноў. Ён прайшоў рэстаўрацыю, бо быў вельмі пашкоджаны.