Браян Мэй у дуэце з Керы Эліс выступяць для беларусаў

20 марта 2014
Легендарны гітарыст групы Queen і дзіва Брадвея прыехалі ў Мінск са сваім унікальным сумесным праектам. Браян Мэй - музыкант і заснавальнік брытанскай групы-легенды - будзе акампанаваць вакальнаму выкананню зоркі мюзіклаў Керы Эліс. За час выступлення гледачы пачуюць класіку Queen: несмяротныя хіты Show must go on, We are the champions і многія іншыя.

Гітарныя партыі Браяна - такая ж візітная картка Queen, як і вакал Фрэддзі Меркьюры. На сцэне яго не пераблытаеш ні з кім: кучаравы віртуозны гітарыст. Апроч музыкі, Доктар Мэй сур'ёзна займаецца навукай і астрафізікай. Мае навуковую ступень і нават астэроід, названы ў яго гонар.