Персанальная выстава "Саламяны небасхіл" Вольгі Мешчараковай-Красюк адкрыецца сёння ў Дзяржынску

27 февраля 2020
Саламяны кіпяцільнік, кола з крыламі і квітнеючая планета... Персанальная выстава "Саламяны небасхіл" Вольгі Мешчараковай-Красюк адкрыецца сёння ў Дзяржынску. Сярод экспанатаў - бабулькіны закаткі, гіганцкая лямпачка і хатнія жывёлы. Асаблівая цікавасць у аўтара і да свету насякомых. 

Вольга Мешчаракова-Красюк, майстар па саломапляценні: "Тая тэхніка, у якой зроблены вулей, гэтае жгутавае пляценне. У нас у краіне вельмі мала гэтым займаюцца. Ёсць майстры, якія гэта робяць. Тут патрэбна сапраўды мужчынская сіла. І дзяўчатам, жанчынам не заўсёды падуладны гэты матэрыял. Трэба прыкладаць вялікія намаганні, каб усё скруціць у джгут, і каб яно потым проста не расплялося".

Традыцыі беларускай саломкі Вольга захоўвае ўжо каля 20 гадоў. Акрамя гэтага, майстрыца займаецца выцінанкай.