Вялікаму тэатру оперы і балета - 80

23 мая 2013

Сёння Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь адзначае 80-годдзе з дня свайго заснавання. У тэатры праходзяць розныя мерапрыемствы, прысвечаныя яго гісторыі.


 


На ўшанаванні ветэранаў Вялікага тэатра Беларусі пабывала Ларыса Гулякевіч.


Роўна 80 гадоў таму, 23 мая 1933 года, на базе Беларускай студыі оперы і балета быў створаны Дзяржаўны тэатр оперы і балета (з 1940 года - Вялікі, з 1964 - акадэмічны).


Напярэдадні юбілею сваіх ветэранаў - артыстаў оперы і балета, якія сталі часткай гісторыі і працягваюць выхоўваць новае пакаленне, - ушаноўвалі ў сценах Вялікага тэатра.


Сучасны Вялікі тэатр  мае разнастайны рэпертуар, які ўключае каля 60 опер і балетаў. У афішы шырока прапанаваная класіка сусветнага опернага мастацтва і спектаклі нацыянальных кампазітараў. Стварэнне нацыянальнага рэпертуару - адна з галоўных задач тэатра. У новым тэатральным сезоне публіку чакае яшчэ адзін значны нацыянальны праект - балет Князь Вітаўт кампазітара Вячаслава Кузняцова з харэаграфіяй Юрыя Траяна. 


Прыхільнікаў вялікага мастацтва ўвечар чакае святочны канцэрт, дзе будуць выкананыя лепшыя оперныя і балетныя партыі з рэпертуару тэатра.