Больш за 5 тысяч артэфактаў дасталі з зямлі археолагі на месцы старажытнага гарадзішча ў Верхнядзвінскім раёне

19 июля 2019

З глыбіні стагоддзяў. Больш за 5 тысяч артэфактаў дасталі з зямлі археолагі на месцы старажытнага гарадзішча ў Верхнядзвінскім раёне. Знаходкі датуюцца I-V стагоддзямі нашай эры. А самая старажытная - крамянёвы разец - і зусім з перыяду мезаліту. На раскопках працуюць студэнты гістарычнага факультэта БДУ, у іх археалагічная практыка. Дапамагаюць і валанцёры.

Па гістарычныя сенсацыі да старажытнага гарадзішча адправілася і Вольга Маслоўская (відэа).