Беларусы з фестывалю Кустурыцы "Кустэндарф класік" прыехалі з дзвюма перамогамі

15 июля 2019

З чатырох маладых музыкантаў, якія прадстаўлялі наша выканальніцкае мастацтва ў Сербіі, навучэнец Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры кансерваторыі кларнетыст Міраслаў Батальёнак заваяваў бронзу. Серабро - у вакалісткі - студэнткі Беларускай акадэміі музыкі Анастасіі Міхнавец. Канкурэнтамі ў музычнай барацьбе ў іх былі больш за паўсотні выканаўцаў з розных краін свету.

Беларуская дэлегацыя на міжнародным фестывалі Эміра Кустурыцы ўпершыню. Журы конкурсу акадэмічнай музыкі на форуме ўзначаліла рэктар Беларускай акадэміі музыкі Кацярына Дулава.