Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны сёння ўшаноўваюць у Віцебску

6 мая 2016

Сёння па ўсёй краіне ўспамінаюць герояў Вялікай Айчыннай. Памяць загінуўшых хвілінай маўчання ўшанавалі ў Віцебску ўдзельнікі баявых дзеянняў і працаўнікі тылу. Сярод ганаровых гасцей за святочным сталом - тыя, хто ўстаў на абарону Радзімы яшчэ падлеткам. Нягледзячы на шаноўны ўзрост, ветэраны поўныя аптымізму. Яны - пастаянныя ўдзельнікі патрыятычных акцый і праектаў і сваімі ўспамінамі ахвотна дзеляцца з моладдзю.

Сустрэча прайшла пад песні Перамогі. Віншаванні прагучалі ад кіраўніцтва вобласці. У паўночным рэгіёне зараз пражываюць тысяча дзевяцьсот восемдзесят тры ветэраны.