Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі пачынае грандыёзны канцэртны тур па Беларусі

22 сентября 2015

За пяць дзён сімфанічны аркестр ВНУ разам з салістамі праедзе па ўсіх абласных цэнтрах. Праект прысвечаны адразу некалькім датам: 70-годдзю Вялікай Перамогі, 20-годдзю стварэння спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі і Году моладзі. На афішах тура - сусветная і руская класіка, аўтарскія творы сучасных беларускіх кампазітараў і падборка песень вайны. Завершыцца тур гала-канцэртам на сцэне Белдзяржфілармоніі ў рамках 10-га Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета.