Футбольная пляцоўка са штучным пакрыццём адкрылася ў Віцебску

27 октября 2018

Трэніравацца тут будуць самыя маленькія выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. У ёй займаюцца больш за паўтысячы дзяцей ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. У распараджэнні юных футбалістаў некалькі пляцовак. Перавага новай - сучаснае пакрыццё.

У падарунак юныя футбалісты атрымалі мячы. Пасля цырымоніі адкрыцця, на новым полі прайшоў таварыскі матч паміж камандамі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.