Беларуская фатаграфія - на адным з найстарэйшых аўкцыённых дамоў свету

3 июня 2013

На таргах Сотбіс у калекцыі усходнееўрапейскай фатаграфіі прадстаўлены працы 11 беларусаў. Усе яны - уласнасць нью-ёркскага калекцыянера, чыё імя не называецца. Як яны апынуліся за акіянам, сёння не скажуць і самі фатографы.


Разам з аўтарамі здымкаў лоты Сотбіса сёння вывучала і Алена Борматава.

Фатаграфія іх з'яднала яшчэ падчас вучобы ў мастацкім інстытуце - сённяшняй акадэміі. Студэнты дызайнерскага факультэта арганізавалі сваю невялікую фотастудыю і на звычайныя апараты здымалі ўсё, што траплялася на вочы. Пра тое, што праз 30 гадоў іх работы з'явяцца на адным з найстарэйшых аўкцыённых дамоў свету, нават і ўявіць не маглі.

Аляксандр Угляніца, фатограф: ФЭТ на палівачку быў падобны, у яго быў шырокавугольны аб'ектыў і ён адпавядаў усім патрабаванням. Яго можна было лёгка засунуць у кішэню.

Пасля развалу Саюза, нашы фатографы выстаўляліся за мяжой. Там іх работы і трапляліся на вочы заходнім галерыстам і калекцыянерам, а штосьці проста раздарвалася. Шлях тых здымкаў страцілі і самі аўтары. Лот № 836. Чайка, якая ляціць. Яе Віктар Калейнік зняў на Свіслачы. На таргі выстаўлены і партрэт бацькі, і рукі маці - былой балерыны. Яшчэ кадры са здымачнай пляцоўкі фільма Майстар і Маргарыта. У той час фатограф быў мастаком камбінаваных здымак на кінастудыі.

Віктар Калейнік, фатограф, дызайнер: Калі так начыстату - вада брудная была - пайшоў пясок. І плёнка праяўлена была з бракам. Гэтыя белыя кропкі, але тут спрацавала….

Здымалі на фота- і кінаплёнку. Тэхналогія, якая сёння амаль не выкарыстоўваецца. Таму да яе такая цікавасць на Захадзе. Эксперыментавалі з рэактывамі. Сярод лотаў, дарэчы, можна знайсці і аўтапартэты саміх аўтараў. А, некаторыя з іх на момант здымак былі яшчэ школьнікамі.

Работы беларускіх фатографаў, якія прадстаўлены на Сотбіс, у каталогу аўкцыёна пазначаны 80-90 гадамі. Насамрэч, некаторыя фатаграфіі былі зроблены значна раней - у 70-ыя, а ў 90-ыя - іх, па просту, надрукавалі. Многае, што трапіла ў аб'ектыў 40 гадоў таму, яшчэ не надрукавана. З негатываў на паперу перанесена ўсяго працэнтаў 10. Астатняе - гэта архівы аўтараў. Дарэчы, негатывы тых здымкаў, якія выстаўляюцца на аўкцыёне, сёння ўласнасць фатографаў.

Разам з беларусамі, фоталоты складаюць работы майстроў аб'ектыва і з Расіі, Украіны, Прыбалтыкі. Аўкцыён прызначаны на раніцу 5 чэрвеня. Кошт лотаў - ад тысячы да васьмідзесяці тысяч фунтаў стэрлінгаў.