Беларуская дэлегацыя адправілася на "Еўрабачанне-2016"

2 мая 2016

На міжнародным конкурсе песні ў Стакгольме нашага прадстаўніка IVANа суправаджае каманда прафесіяналаў. Гэта супрацоўнікі прадзюсарскага цэнтра Віктара Дробыша і прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі. Сярод іх і дзве здымачныя групы. Нашы журналісты зафіксуюць і пакажуць усе музычныя прыгоды IVANа ў Швецыі. Сюжэты - неўзабаве ў "Навінах", "Панараме" "Добрай раніцы, Беларусь!", а таксама спецыяльных "Дзённіках Еўрабачання". Нагадаем, IVAN з кампазіцыяй Help you fly выступіць 12 мая ў другім паўфінале "Еўрабачання " пад нумарам 5. Прамую трансляцыю па традыцыі будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24".