Беларуская капліца ў Лондане прэтэндуе на статус "Будынак года".

29 января 2018

Сакральны будынак вылучаны на конкурс аўтарытэтнага партала ArchDaily.com. Усяго намінаваны 3 з паловай тысячы будынкаў. Грэка-каталіцкі храм святога Кірылы Тураўскага і Усіх святых апекуноў беларускага народа ўзводзіўся як мемарыял ахвярам чарнобыльскай катастрофы. Святыня ўжо стала месцам сустрэч для нашай дыяспары, знаходзіцца побач з Беларускай бібліятэкай і музеем імя Скарыны. Дарэчы, архітэктурнаму рашэнню царквы ўжо давалі высокую ацэнку. Культавы будынак перамог у намінацыі "Народны выбар" у конкурсе "Новая лонданская архітэктура", таксама трапіў у топ-50 лепшых будынкаў сталіцы Злучанага Каралеўства. Спраектаваў храм архітэктар кітайскага паходжання Цзыуай Со. Каб зразумець асаблівасці нашага дойлідства, ён падарожнічаў па Беларусі і вывучаў гісторыю нашай краіны.

Кожны з нас можа паспрыяць перамозе ў конкурсе беларускай капліцы ў Лондане. Да 31 студзеня на сайце ArchDaily.com інтэрнэт-аўдыторыя вызначае топ-5 лепшых новабудоўляў свету. Яны трапяць у фінал. Выніковае галасаванне пачнецца 1 студзеня.