Беларускі бізнес пазбавяць ад залішняга кантролю

22 сентября 2017

Сёння ў Палацы Незалежнасці абмяркоўваліся чарговыя крокі для разняволення дзелавой актыўнасці.

Гэтым разам гаворка ішла аб удасканаленні кантрольнай дзейнасці. Падрыхтаваны адпаведны праект указа. Ён мінімізуе ўмяшанне наглядных органаў у гаспадарчую дзейнасць прадпрымальнікаў. У прыватнасці, ад пакаранняў прапаноўваецца перайсці да прафілактычнай працы. А замест планавых праверак будуць праводзіцца выбарковыя. Акрамя таго, кантралёр больш не зможа выносіць загады аб прыпыненні дзейнасці прадпрыемства, яго цэхаў, абсталявання і вытворчасці. Гэта права застанецца выключна за кіраўніком. Але пры гэтым менавіта на яго кладзецца ўся адказнасць, да крымінальнай, за ліквідацыю парушэнняў. Асноўныя палажэнні новага ўказа Кіраўнік дзяржавы сёння адобрыў. Дакумент занясуць на подпіс Прэзідэнту да 1 кастрычніка. Новаўвядзенні ўвойдуць у сілу з 1 студзеня.