Беларусь у якасці ганаровага госця ўпершыню прыняла ўдзел у "Асеннім салоне" ў Парыжы

16 октября 2016

Больш за тысячу прац з 44 краін. Беларусь у якасці ганаровага госця ўпершыню прыняла ўдзел у адной з самых вядомых выстаў выяўленчага мастацтва "Асеннім салоне". Яна праходзіць у Парыжы на Елісейскіх палях. Экспазіцыю наведаў пасол нашай краіны ў Францыі Павел Латушка. Свае працы на "Асеннім салоне" прапанавалі шэсць беларускіх мастакоў і скульптараў.