Прэзідэнт азнаёміўся з дзейнасцю і перспектывамі Мінскага трактарнага завода

15 мая 2015

Аб'ёмы, рэнтабельнасць і эфектыўнасць. Такія мэты сёння паставіў Прэзідэнт перад кіраўніцтвам Мінскага трактарнага завода. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з фінансава-гаспадарчай дзейнасцю і перспектывамі развіцця прадпрыемства, а таксама з выкананнем раней дадзеных даручэнняў. Пасля гэтага Кіраўніку дзяржавы паказалі ўсю лінейку прадукцыі - ад лёгкіх машын для прыватных падворкаў да сучаснага цяжкага трактара. Аляксандр Лукашэнка адзначыў: асаблівую ўвагу сёння трэба надаваць якасці і дызайну, тады ў беларускай тэхнікі будзе і заслужаны давер, і пастаянны пакупнік. Прэзідэнт засяродзіў увагу на перспектывах беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.

Кіраўнік дзяржавы таксама агледзеў вытворчую тэрыторыю прадпрыемства. Затым Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з працоўным калектывам завода. Падрабязнасці рабочага дня Прэзідэнта ў вячэрніх выпусках навін.