Выратаваны беларускі альпініст знаходзіцца ў бальніцы

14 января 2020
Беларускі альпініст, якога са скалы Пастухова знялі расійскія ратавальнікі, зараз знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы Эльбрускага муніцыпальнага раёна. Як паведамілі нашаму агенцтву па тэлефоне супрацоўнікі хуткай дапамогі, ён атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, пералом рэбраў грудной клеткі і абмаражэнне кісцяў.

Нагадаем, сёння раніцай расійскім ратавальнікам атрымалася знайсці і эвакуіраваць з вышыні 4 800 метраў беларуса Паўла Грачова. Альпініст-адзіночка  1983 года нараджэння з Мінска пры ўзыходжанні на гару зваліўся, атрымаў траўму і звярнуўся па дапамогу. У пошукава-выратавальнай аперацыі прымалі ўдзел 6 супрацоўнікаў МНС Расіі. Яны спусцілі альпініста на паляну Азау і перадалі медыкам.