Беларусь развіталася з Тамарай Ніжнікавай

17 февраля 2018

Сёння Беларусь развіталася з народнай артысткай Савецкага Саюза Тамарай Ніжнікавай. Прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, оперная прыма пайшла з жыцця на 93-м годзе. Спачуванні родным і блізкім народнай артысткі выказаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Развітанне з Тамарай Мікалаеўнай прайшло ў кансерваторыі, навучальнай установе, якой Ніжнікава аддала больш за паўстагоддзя. Артыстка выхавала не адно пакаленне выбітных выканаўцаў. Пахавана Тамара Ніжнікава на Усходніх могілках Мінска.