Рарытэтны медаль "За працу па першым усеагульным перапісе насельніцтва" знойдзены ў Шумілінскім раёне

17 октября 2019
У працяг тэмы перапісу  распавядзём пра сімвалічную знаходку ў Шумілінскім  раёне Віцебскай вобласці. Там у рукі мясцовага калекцыянера трапіў  медаль "За працу па першым усеагульным перапісе насельніцтва",  датаваны 1897 годам. Рарытэт выявілі падчас гаспадарчых работ  на гародзе. Каму ён належаў, застаецца загадкай. Вядома, што падчас праўлення Мікалая  Другога такімі медалямі ўзнагароджвалі людзей, якія дапамагалі ў падрыхтоўцы і правядзенні перапісу насельніцтва. Дарэчы, жыхары вёскі, дзе выявілі медаль, ужо рыхтуюцца да прыходу перапісчыкаў. Як праходзіць кампанія ў Паўночным рэгіёне, распавядзе Марына Раманоўская

Дакладнай колькасці прадметаў у сваёй калекцыі Анатоль Красіцкі  не ведае. Гаворыць, больш за 300. Падлічваць  экспанаты пачне ў найбліжэйшы час. Самому стала цікава. Нядаўна ў рукі калекцыянеру трапіў рарытэтны медаль "За працу па першым усеагульным перапісе насельніцтва". Рарытэт - выпадковая знаходка. Медаль праляжаў у зямлі больш за сто  гадоў і захаваўся практычна ідэальна.

Каму належаў медаль, і як апынуўся ў зямлі? Знайсці адказ сёння няпроста. А вось адказаць на пытанні праграмы перапісу насельніцтва гатовы.

У апытальным лісце самыя разнастайныя пытанні

У вёсцы чакаюць прыезду перапісчыкаў. Вяскоўцы гавораць - так больш звыкла. Ды і жывыя зносіны для пажылых людзей значыць шмат.

У лісце - пытанні аб адукацыі, занятасці, колькасці дзяцей. Цікавяцца і сельскагаспадарчай дзейнасцю. Да прыкладу, памерам угоддзяў і колькасцю жывёл на падворак. 

Перапіс насельніцтва прайшлі больш за 4 мільёны  чалавек

Больш за 4 мільёны чалавек прынялі ўдзел у кампаніі яшчэ да прыходу перапісчыкаў. Зрабіць гэта можна па-рознаму:  адказаць на пытанні ў інтэрнэце або на стацыянарным участку. А таксама,  не адрываючыся ад рабочага працэсу,  дзякуючы мабільным групам, якія прыходзяць прама на прадпрыемствы.

Спосаб удзелу ў перапісе выбірае сам рэспандэнт. Працэс, як правіла, займае не больш за пяць  хвілін. Знайсці ўчасткі для перапісу няцяжка. Арыенцір - яркія інфармацыйныя шыльды.

Мабільны тэлефон у падарунак

Сяргей Сініцкі - у ліку паўтара мільёна чалавек, якія адказалі на пытанні  анлайн. Некалькі дзясяткаў клікаў - і жыхар Віцебска стаў уладальнікам смартфона. Жадаючым паўдзельнічаць у кампаніі такім спосабам варта паспяшацца - 18 кастрычніка - заключны дзень перапісу ў інтэрнэце.

21 кастрычніка перапісчыкі адправяцца па кватэрах рэспандэнтаў

У дамы  рэспандэнтаў перапісчыкі адправяцца ўжо ў панядзелак. Яны пабываюць нават у самых аддаленых кутках краіны.