Тэрміновыя паведамленні ў гэтыя хвіліны прыходзяць з Гватэмалы

4 июня 2018

Тут вывяргаецца вулкан Фуэга. Паводле звестак да гэтай хвіліны, 25 чалавек загінулі і яшчэ 300 атрымалі траўмы. Аэрапорт Аўрора ў сталіцы Гватэмалы закрыўся, з будынка эвакуіравалі каля ста чалавек. Улады спрабуюць супакоіць насельніцтва, бо вулкан Фуэга вывяргаецца на працягу года, проста зараз актывізаваўся. Вышыня вогненнай гары - амаль 4 кіламетры. Адзін з самых актыўных вулканаў на тэрыторыі Гватэмалы. Ён знаходзіцца ўсяго за 40 кіламетраў ад сталіцы краіны.