Беларусь можа папоўніць Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

13 августа 2015

Беларусь за некалькі найбліжэйшых гадоў можа папоўніць Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Пра гэта сёння гаварылі ў Мінску падчас прэс-канферэнцыі аб захаванні гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Нашай краінай ужо падрыхтаваныя матэрыялы па пяці найважнейшых помніках культуры, гісторыі і архітэктуры, якія ўсяму свету дэманструюць дасягненні Беларусі. Усе пяць аб'ектаў сёння ў папярэднім спісе ЮНЕСКА. Адзін з іх - увасабленне духоўнай спадчыны святой Ефрасінні Полацкай на прыкладзе Сафійскага сабора і Спаса-Праабражэнскай царквы. Апошнія археалагічныя раскопкі на старажытным сакральным помніку выявілі адразу некалькі сенсацый, у тым ліку і аб першапачатковай архітэктуры храма XII стагоддзя.

Між тым, размова не ідзе пра тое, каб вярнуць першапачатковае аблічча Спаса-Праабражэнскай царкве. Згодна з міжнароднымі нормамі, падчас аднаўлення павінны быць захаваныя ўсе элементы гістарычнага развіцця.