Ансамбль "Валачобнікі" адзначыў юбілей

24 марта 2019

40 гадоў з нацыянальным каларытам. Юбілей адзначыў брэнд Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў ансамбль "Валачобнікі". У творчым багажы калектыву – больш як 30 канцэртных праграм, прапанаваных гледачам у многіх краінах Еўропы. 40 гадоў гісторыі ансамбля - гэта не толькі гастролі за мяжой і перамогі ў творчых конкурсах, але яшчэ і не адно пакаленне выпускнікоў.

Юбілейны канцэрт "Валачобнікаў" даў старт штогадоваму фестывалю мастацтваў "Арт-мажор". Тут прапанаваныя не толькі народныя віды мастацтва, але і сучасныя кірункі.