Аўтапоезд на літоўскіх нумарах пратараніў тралейбус у Мiнску

31 мая 2017

У акалічнасцях гэтага ДТЗ разбіраюцца мінскія інспектары. Аўтапоезд на літоўскіх нумарах пратараніў тралейбус. Пацярпеў вадзіцель цяжкагруза - ён у бальніцы. Аварыя адбылася на праспекце Незалежнасці ўначы. Тралейбус рухаўся ў парк, пасажыраў у салоне ўжо не было. Дальнабойшчыка з пакарабачанага аўто даставалі ратавальнікі. Паводле папярэдняй версіі, прычынай аварыі магло стаць невыкананне дыстанцыі вадзіцелем грузавіка.