У Новасібірску падпісана адразу некалькі важных дакументаў

22 октября 2014

8 пагадненняў і кантракты на мільёны долараў. Сёння ў Навасібірску падпісана адразу некалькі важных дакументаў, якія пашыраюць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Сібіры. Кампанія БелАЗ збіраецца паставіць 15 самазвалаў грузападымальнасцю 55 тон на суму 5 млн долараў у Кемераўскую вобласць. Беларуская ўборачная тэхніка адправіцца ў Томскую вобласць. Падпісана пагадненне паміж гандлёва-прамысловымі палатамі Беларусі і Новасібірска. А галоўны медыяхолдынг краіны - Белтэлерадыёкампанія - будзе інфармацыйна супрацоўнічаць з АТС - адным з найбуйнейшых расійскіх рэгіянальных тэлеканалаў. Бакі заключылі двухбаковае пагадненне.