Ансамбль "Песняры" выпусціў новы студыйны альбом "Працяг"

28 мая 2018

Афіцыйныя спадчыннікі Мулявіна па праве лічацца прадаўжальнікамі яго справы. Легендарны калектыў, якому амаль паўстагоддзя, у сучасным складзе існуе толькі 15 гадоў. Юбілей рыхтуюцца адсвяткаваць увосень у канцэртнай зале "Мінск".

А з якіх яшчэ радкоў трэба было пачаць? Сапраўдны песняроўскі хіт, які пазнаюць з першых акордаў. Класіка жанру, ад якой не пазбаўляюцца, наадварот. Паглыбляюцца. З новага - толькі аранжыроўка. Зараз, як справядліва б сказалі, «унукі Мулявіна» рыхтуюцца да маштабнага канцэрта на Краснай плошчы. Маскоўскі запыт па-ранейшаму актуальны для музыкантаў з усесавецкай славай.

Гэта не тэхніка маўлення ці трэніроўка па наборы дыхання. А студыйны запіс. На пульце ў гукарэжысёра той самы «Паланэз Агінскага» ля мінор – знаёмы ўсім, нават тым, хто не вучыўся ў музычнай школе. Эстрадны варыянт класічнага твора для «Песняроў» зрабіў Вячаслаў Шарапаў. Зараз песня існуе на чатырох мовах. Рускай, польскай, беларускай і на ўкраінскай. Беларускамоўны варыянт апынуўся і ў новым альбоме з сімвалічнай назвай "Працяг2.

Раман Козыраў, мастацкі кіраўнік БДА "Песняры": 

"Вельмі сімвалічная назва для нас, для прадаўжальнікаў традыцый Уладзіміра Мулявіна і ансамбля "Песняры". Гэта ў асноўным беларускамоўны альбом. Гэта значыць, з 11 песень толькі дзве песні на рускай мове. У нас не было такой думкі, што гэта будзе беларускамоўны або рускамоўны альбом, проста наша творчасць прысвечана беларускай культуры і, натуральна, беларускай мове і беларускім аўтарам".

Новая пласцінка стала вынікам двух гадоў працы над новымі кампазіцыямі. Большасць трэкаў сучасныя. Але не абышліся без класікі. Купала і Клімашэўскі. А таксама Мулявін. Адразу дзве песні часоў легендарнага песняра трапілі ў альбом, які даступны на музычных лічбавых пляцоўках.

Песні Мулявіна гучаць у аднолькавых прапорцыях з новым матэрыялам. Прыкладна палова з іх – на беларускай мове. А гэта значыць, музыканты вытрымліваюць нават дзяржаўны фармат – 50 на 50.

Два гады таму «Песняры» выпусцілі альбом «Двайнік». Адразу на дзвюх мовах. А зараз рыхтуюць прэм'еру да “Славянскага базара”. Гэта першая спроба ў студыі гуказапісу.

Абараняюць песняроўскі фармат. Таму да эксперыментаў ставяцца асцярожна. Захоўваюць аснову - гучанне жывых інструментаў. Таму і выступленні сучасных «Песняроў» жывыя. Выключэнне робяць толькі для здымак кліпа. Дарэчы, неўзабаве рыхтуюць прэм'еру.