У Дзяржынскім раёне ў аварыі загінуў мужчына

7 декабря 2017

Пачнём выпуск з дарожнага здарэння. Высвятляюцца акалічнасці аварыі ў Дзяржынскім раёне. Загінуў мужчына. Вадзіцель мікрааўтобуса не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку аварыі адзін з пасажыраў атрымаў траўмы, не сумяшчальныя з жыццём, яшчэ адзін пасажыр шпіталізаваны.