89 гадоў са дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

26 ноября 2019
Сёння 89 гадоў са дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча адзначае літаратурны свет. У Віцебску да помніка выдатнага празаіка, паэта, драматурга ўсклалі кветкі пісьменнікі і неабыякавыя да творчасці Караткевіча людзі. Таксама ў бібліятэках абласнога цэнтра праходзяць літаратурныя сустрэчы. Гасцей знаёмяць з цікавымі фактамі яго біяграфіі, чытаюць урыўкі вядомых на ўвесь свет твораў.

Малой радзімай выдатнага пісьменніка з'яўляецца Орша. У 2000 годзе ў райцэнтры быў адчынены музей Уладзіміра Караткевіча. На працягу тыдня тут пройдуць квэсты, віктарыны, выставы, прысвечаныя жыццёваму і творчаму шляху Караткевіча.