Беларусь і Расія разлічваюць да канца 2017 года падпісаць пагадненне аб узаемным прызнанні віз

15 ноября 2017

Скончылася сустрэча міністраў замежных спраў у Маскве. Беларусь і Расія разлічваюць да канца 2017 года падпісаць пагадненне аб узаемным прызнанні віз. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам Уладзімір Макей па выніках размовы з Сяргеем Лаўровым. Бакі адзначылі, што ў адносінах дзвюх краін няма рознагалоссяў, якія нельга вырашыць разумнымі кампрамісамі.