23 кастрычніка паступяць у продаж білеты на сеансы кінафестывалю "Лістапад"

21 октября 2015

Гэта стала вядома сёння на прэс-канферэнцыі, прысвечанай 22-у міжнароднаму форуму.

Сёння агучылі і праграму кінамарафону. Адкрые фестываль французска-бельгійская карціна "Даліна кахання" з Жэрарам Дэпардзье у галоўнай ролі. Урачыстая цырымонія адбудзецца 6 лістапада ў кінатэатры "Масква", які і стане асноўнай пляцоўкай фестывалю. Таксама кінапаказы пройдуць у "Цэнтральным", "Перамозе", "Піянеры" і "Міры". Упершыню ў гісторыі "Лістапада" будзе дзейнічаць пляцоўка для майстар-класаў, дзе можна сустрэцца з вядучымі фігурамі сусветнага кінематографа.

За 9 дзён гледачы змогуць ацаніць 184 карціны з 60 краін. На "Лістападзе" будуць прадэманстраваны і 8 карцін беларускай вытворчасці. Сярод іх і стужка рэжысёра Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Юліі Ганчар.