У Гродне ў Дзень працы прайшоў "Забег міру". 700 спартсменаў-аматараў - медыкі і аграрыі, банкаўскія працаўнікі і педагогі, працаўнікі гандлю і члены іншых галіновых прафсаюзаў - пераадолелі маршрут ад плошчы Савецкай да парку імя Жылібера.
На фінішы ўдзельнікаў віталі гараджане і госці горада, якія прыйшлі, каб разам правесці Першамай.













