20 сакавіка пройдзе фінал конкурсу кавер-версій еўравізійнай песні Чызкейк

19 марта 2014
Заўтра стане вядомы шчаслівы ўладальнік білета ў Данію. Больш як два тыдні таму прадстаўнік Беларусі на Еўрабачанні і Белтэлерадыёкампанія сумесна аб'явілі конкурс. Удзельнікам прапанавалі даслаць арыгінальны і крэатыўны варыянт кампазіцыі. З усіх заявак былі выбраныя 7 лепшых. Заўтра ў 7 вечара ў прамым эфіры радыё Радыус-ФМ слухачы з дапамогай смс-галасавання змогуць выбраць лепшы кавер. Яго аўтар і атрымае запаветны білет на Еўрабачанне і права выканаць свой варыянт Чызкейка ў эфіры тэлеканалаў Беларусь 1 і Беларусь 24. Нагадаю, фінал галоўнага музычнага шоу Еўропы адбудзецца ў сталіцы Даніі 10 мая.