У Брэсце ўпершыню дэманструецца самшытавы грэбень-буквар пачатку XIII стагоддзя

3 февраля 2019

Рэдкі экспанат - самшытавы грэбень-буквар пачатку XIII стагоддзя, на якім нанесены 13 літар кірыліцы, - упершыню зможа ўбачыць кожны, хто жадае. У Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі стартаваў праект "12 артэфактаў", прысвечаны 1000-годдзю горада. Для гасцей і жыхароў гэта ўнікальная магчымасць азнаёміцца з каштоўнымі экспанатамі, якія звязаны з летапісам Брэста. Дарэчы, грэбень быў знойдзены школьнікам-валанцёрам у 1970 годзе.

Арганізатары праекта падкрэсліваюць што ўпершыню пакажуць эксклюзіўныя рэчы. Гэта дакументы, прадметы археалогіі, іканапісу. На дэманстрацыю кожнага артэфакта адводзіцца тыдзень, а прэзентаваць рарытэты будуць раз на месяц.