Віншаванне праваслаўным хрысціянам з Хрыстовым Уваскрэсеннем

8 апреля 2018

Дарагія суайчыннікі! 

Шчыра віншую вас са светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем! 

Святы Вялікдзень сімвалізуе перамогу жыцця і аб'ядноўвае людзей, для якіх маральнымі арыенцірамі з'яўляюцца дабрата і міласэрнасць. 

Гэта свята раскрывае сутнасць хрысціянства, напоўненага святлом і любоўю, і знамянуе сабой духоўнае абнаўленне кожнага чалавека, які адкрыў сваё сэрца для веры. 

Асаблівая атмасфера гэтых дзён дорыць прыхаджанам глыбокую, шчырую радасць, умацоўвае імкненне рабіць добрыя справы, акружаць клопатам родных, блізкіх і тых, хто мае патрэбу ў спачуванні і падтрымцы. 

Няхай Вялікдзень прынясе ў вашы дамы і сем'і спакой, дабрабыт і веснавы настрой. 

Жадаю вам шчасця, моцнага здароўя і ўзаемаразумення. 

Аляксандр Лукашэнка