Рабочы тыдзень Аляксандра Лукашэнкі

19 июля 2015

Вырашэнне складаных пытанняў лёгкай прамысловасці. У пятніцу Прэзідэнт правёў нараду, на якой абмеркаваў працу прадпрыемстваў "Камволь" і "Сукно". На першым з 2013 ідзе маштабная мадэрнізацыя, якая павінна ператварыць завод у суперсучасны аб'ект. Амаль у 6 разоў павялічацца аб'ёмы вытворчасці. Аднак, паводле інфармацыі кантралюючых органаў, тэрміны мадэрнізацыі зацягваюцца, а кошт будаўніча-мантажных работ павялічваецца. Што тычыцца магчымага аб'яднання прадпрыемстваў "Камволь" і "Сукно", то гэта пытанне можа быць разгледжана толькі пасля абнаўлення. У канцы верасня Прэзідэнт мае намер наведаць вытворчасць і асабіста пракантраляваць ход рэнавацый.

Таксама ў пятніцу Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў стан спраў на яшчэ адным праблемным прадпрыемстве Мінска. Кіраўнік дзяржкантролю Леанід Анфімаў і мэр сталіцы Андрэй Шорац далажылі аб сітуацыі на ААТ "Мотавела". Прэзідэнт чарговы раз зрабіў акцэнт на тым, што брэнд павінен захавацца.

У гэты ж дзень у Прэзідэнта - міністр унутраных спраў. Ігар Шуневіч далажыў Аляксандру Лукашэнку, як ідуць справы ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Але галоўная тэма гутаркі - выкананне даручэння па рэформе МУС, якая ўжо практычна завершана. У першую чаргу змяненні закранулі кадравую палітыку ведамства.