У Беларусі ў 2014-2016 гадах правядуць эксперымент для вызначэння абгрунтаванага кошту будаўніцтва жылля

9 июня 2014
Працэдура зацверджана напярэдадні ўказам Кіраўніка дзяржавы. Эксперымент закране арганізацыі, якія будуюць жыллё па дзяржзаказе для льготнікаў.

Меркаванні і прагнозы экспертаў - у рэпартажы Дзмітрыя Цітова.

Эксперымент у сферы жыллёвага будаўніцтва. Найбліжэйшыя 2 гады кватэры для льготнікаў будуць будаваць па-новаму. Паводле слоў экспертаў, цэны на такое жыллё стануць больш празрыстымі і для забудоўшчыкаў, і для насельніцтва.

Уявім, што дом павінен быць пабудаваны ў кастрычніку 2015-га. У залежнасці ад сярэднямесячнай зарплаты суму трэба будзе памножыць на ўсталяваны каэфіцыент 1 і 2. Атрымаецца кошт за адзін квадратны метр.

З кожным ільготнікам у дагаворы куплі-продажы будзе прапісвацца кошт квадратнага метра, вызначаны менавіта такім спосабам. У Еўропе такая практыка распаўсюджана на ўвесь аб'ём дзяржаўнага заказу. У Беларусі яе для пачатку выпрабуюць на некалькіх будпляцоўках. Жыллё, якое ўзводзіцца ў рамках эксперыменту, будзе адбірацца са спісу эканамічных дамоў, уключаных у праграму дзяржзаказам.

Юрый Жаркоў, дырэктар рыелтарскай кампаніі: Дзяржава сама накіроўвае сродкі ў тую або іншую будоўлю. У сваіх жа дзяржаўных структурах стварае гатовы тавар, максімальна спрабуе зрабіць яго даступным для спажыўца, а спажывец ужо прыходзіць і купляе гатовы тавар, бачачы свае фінансавыя магчымасці і памер крэдыту, які яму даюць. Гэта плюс для абаіх.

Заказчыкамі на найбліжэйшыя два гады стануць унітарныя прадпрыемствы па капітальным будаўніцтве. Крэдытныя сродкі будуць пералічвацца на спецыяльны рахунак.

Генадзь Калёнаў, старшыня Міжнароднай асацыяцыі менеджменту нерухомасці: Тут ужо амаль як у магазіне. Ёсць тавар, які можна памацаць і прыняць рашэнне - купляць яго або не. Ёсць прадказальныя траты, якія не могуць вельмі моцна вагацца, як гэта было раней. Для забудоўшчыкаў безумоўным плюсам з'яўляецца тое, што забяспечана фінансаванне.

Сёння максімальны памер ільготнага крэдыту на набыццё жылля не павінен перавышаць 90% ад кошту агульнай плошчы жылога памяшкання….

Васіль Усцінчык, старшыня наглядальнага савета кампаніі па будаўніцтве аб'ектаў нерухомасці: Гэта будзе станоўчы эфект, паколькі, купляючы гатовую кватэру, чалавек ужо ведае канкрэтную цану, ён бачыць і якасць работ і вырашае - купіць яму гэту кватэру або не купіць.

Кожную капейку зараз павінен кантраляваць менавіта заказчык. Перавышэнне выдаткаў ён не зможа ўзяць з кішэні дольшчыка, а будзе абавязаны пагасіць сам. І, наадварот, сэканомленыя сродкі зможа накіроўваць на фінансаванне будаўніцтва наступных жылых дамоў па дзяржаўным заказе. Вынікі эксперыменту падвядуць у канцы 2016 года. І, магчыма, распаўсюдзяць на ўвесь аб'ём дзяржаўнага заказу, каб усталяваць адзіныя цэны, зразумелыя і будаўнікам, і пакупнікам жылля.