Беларусь нарошчвае аб'ёмы пастаўкі мясной прадукцыі на экспарт

6 июля 2018

Рост - каля 15%. З пачатку года на мясе і малаку зарабілі 1 мільярд 200 мільёнаў долараў. Пры гэтым доля расійскага рынку ў экспартным караваі зніжаецца. Калі летась суседцы прадавалі звыш 90% нашых прадуктаў харчавання, то з пачатку гэтага года каля 80. Сёння Беларусь адкрывае новыя рынкі - Азіі, Амерыкі, Афрыкі і Еўропы. У пяць разоў з студзеня па май павялічыліся продажы нашага малака ў Кітай і атрымалі 10 мільёнаў долараў.

Малочна-таварная ферма па беларускіх тэхналогіях запрацуе сёлета на Сахаліне. Падобнымі праектамі цікавяцца сёння Манголія і Малдова.