Курыныя нагетсы, мітболы "Сервалюкса" ведаюць у Расіі і неўзабаве пакаштуюць у Саудаўскай Аравіі, Эміратах і Кітаі

5 апреля 2020
У свеце зараз усё часцей гавораць пра харчовую бяспеку. Многія краіны баяцца голаду. Таму профільныя кампаніі ўспрымаюць гэты час як магчымасць узмацніць пазіцыі на рынку. 

Узяць хоць бы прыклад "Сервалюкса", куды ў пятніцу прыехаў Прэзідэнт паглядзець падшэфную ферму і новы цэх па перапрацоўцы мяса птушкі. Тут думалі, загрузяць магутнасці на працягу года, але вялізны попыт дазволіць зрабіць гэта ўсяго за пару месяцаў. Курыныя нагетсы, мітболы - беларускія фуднавінкі ужо пакаштавалі ў Расіі, партыя паставак неўзабаве адправіцца ў Саудаўскую Аравію, Эміраты і Кітай.

Трэба сказаць, умовы працы на прадпрыемстве, як і сама прадукцыя, экстра-класа. Зарплаты таксама радуюць. У планах  пашырэнне вытворчасці ў Смалявіцкім раёне. А гэта яшчэ плюс дзве сотні рабочых месцаў.

На прадпрыемства бралі і мясцовых, і прыезджых з Жодзіна і Барысава. Дарога туды-назад ў 60 км не палохае нават мінчан. Яшчэ б. Бо пра дастаўку і іх камфорт на рабочых месцах паклапаціўся работадаўца (відэа).