Сталі вядомыя саперніцы беларускіх тэнісістак па першым крузе турніру ў Цынцынаці

10 августа 2019
Вікторыя Азаранка на статусным турніры ў Таронта серыі “Прэм'ер” працягвае ўпэўнена ісці па сетцы ў парным разрадзе. Напярэдадні беларуска ў дуэце з аўстралійкай Эшлі Барці выйшла ў паўфінал. У 1/14 Азаранка і Барці абгулялі тандэм бельгійкі Фліпкенс і Се Шувэй з Тайваня. 4:6, 6:2, 10:5. Наступныя саперніцы - чэшкі Крэйчыкава і Сінякава. 

Тым часам сталі вядомыя саперніцы беларускіх тэнісістак па першым крузе турніру ў Цынцынаці. Арына Сабаленка згуляе з харваткай Петрай Марціч, Вікторыя Азаранка са швейцаркай Беліндай Бенчыч. Аляксандра Сасновіч з пераможцай кваліфікацыі. Турнір у Цынцынаці з прызавым фондам 2,6 мільёна долараў стартуе 12 жніўня.