Дабрачынны марафон "Па клічы сэрца" прайшоў у Бабруйску

5 октября 2017

175 000 рублёў у скарбонку дабра. Такую суму сабраў дабрачынны марафон "Па клічы сэрца" ў Бабруйску. Грошы на рэканструкцыю гарадской дзіцячай бальніцы ахвяруюць бізнесмены, калектывы прадпрыемстваў і простыя беларусы. На галоўнай плошчы Бабруйска зоркі эстрады і рок-сцэны зладзілі музычны марафон. Збор сродкаў працягваецца. Далучыцца могуць усе ахвотнікі па нумары на вашым экране.