Марына Арзамасава фінішавала шостай з асабістым рэкордам на спаборніцтвах у Цюрыху

2 сентября 2016

Марына Арзамасава фінішавала шостай з асабістым рэкордам на перадапошнім сёлета этапе "Брыльянтавай лігі" па лёгкай атлетыцы ў Цюрыху. У бегу на 800 метраў у жанчын выступале яшчэ адна беларуска Ілона Усовіч. Чэмпіёнка свету Арзамасова прыйшла да фінішу з вынікам хвіліна 58,36 секунды. Усовіч сышла з дыстанцыі. А выйграла забег алімпійская чэмпіёнка Рыа Кастэр Семеня з ПАР.