Мінская вобласць працягвае масавую ўборку збожжа

18 августа 2017

Мінская вобласць не зніжае тэмпы і працягвае масавую ўборку збожжа. Аграрыі пераадолелі сімвалічную мяжу ў паўтара мільёна тон. Застаецца ўбраць каля 13-ці працэнтаў плошчаў.

Сярод 22-х раёнаў самы вялікі ўраджай па-ранейшаму ў Слуцкім раёне – 151 тысяча тон. Не нашмат адстаюць хлебаробы Нясвіжскага раёна - у іх 139 тысяч. Далей ідзе Капыльскі раён. Тут аграрыі намалацілі 118 тысяч тон збожжа.

І вось якая карціна па ўраджайнасці. Па-ранейшаму лідзіруе Нясвіж – тут збіраюць больш за 64 цэнтнеры з гектара. У тройцы лідараў Дзяржынскі раён (тут 58,4) і Мінскі (54,5). Сярэдні паказчык ураджайнасці па вобласці – 38,2 цэнтнера з гектара.