Вадзіцель грузавіка, які ўчыніў буйную аварыю на МКАД, быў п'яны

11 ноября 2020

1,36 праміле алкаголю ў крыві. Вадзіцель грузавога аўтамабіля, які ўчыніў буйную аварыю на МКАД, быў п'яны. Такія звесткі паведаміла сёння Дзяржаўтаінспекцыя па выніках медыцынскага агляду. ДТЗ адбылося напярэдадні прыблізна а палове на дзявятую вечара. Паводле папярэдняй інфармацыі, фура ехала па кальцавой дарозе з боку праспекта Дзяржынскага ў напрамку вуліцы Мазурава. Шафер не справіўся з кіраваннем і ў раёне вуліцы Громава прабіў раздзяляльны парапет, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з трыма легкавымі аўтамабілямі. Цялесныя пашкоджанні атрымалі два пасажыры легкавушак. На некаторы час рух на знешнім кальцы МКАД быў ускладнены. Праводзіцца паверка.