У вобласці павялічылася колькасць аварый з удзелам матацыклістаў

22 июня 2017

Толькі за апошні тыдзень здарылася шэсць сур'ёзных ДТЗ. Асноўныя прычыны - невыкананне хуткаснага рэжыму, кіраванне байкам у нецвярозым стане, адсутнасць неабходнага пасведчання. Каб прадухілІць шматлікія аварыі, Дзяржаўтаінспекцыя сёння пачынае прафілактычную акцыю "Колаў менш - небяспекі больш".

Падчас рэйдавых мерапрыемстваў ДАІ праверыць таксама веласіпедыстаў, вадзіцеляў мапедаў і скутараў.