Да -2 °С, дождж і мокры снег. На 19 красавіка ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі

18 апреля 2024

У Беларусі на пятніцу, 19 красавіка, аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Уначы і раніцай па паўночным усходзе краіны чакаюцца моцныя ападкі: дождж, мокры снег, снег. Днём па ўсходзе ўзмацненне ветру парывамі ад 15 да 20 метраў у секунду. Уначы на поўначы краіны замаразкі - ад 0 да мінус 2 градусаў.