Больш чым 400 дзяцей сабрала ў Мінску абласная прафсаюзная ёлка

21 декабря 2023

Навагодняе свята праходзіць у сталічным Палацы культуры ветэранаў. Абласная прафсаюзная ёлка аб'яднала больш за 400 гледачоў з усяго цэнтральнага рэгіёна. Інтэрактыўны спектакль падарылі малышам са шматдзетных сем'яў і выхаванцам сацыяльных прытулкаў, дзецям з інваліднасцю. Запрашэнне на зімовую казку атрымалі таксама і таленавітыя школьнікі. Разам з любімымі персанажамі яны марылі, спявалі і танцавалі.

Атмасферная праграма і па-за тэатралізаваным шоу. У вялікім карагодзе закружыліся дзеці ва ўзросце ад 4 да 16 гадоў. Падарункі атрымаў кожны. Усяго ж у раёнах Мінскай вобласці пройдзе больш за 150 такіх прафсаюзных ёлак.