ДТЗ пад Чавусамі - машына ўрэзалася ў дрэва і загарэлася, загінулі 3 чалавекі

29 ноября 2022
Смяротная аварыя пад Чавусамі. Каля трох ночы на аб'язной дарозе райцэнтра 25-гадовая вадзіцель Audi на скрыжаванні не справілася з кіраваннем. Аўтамабіль з'ехаў у кювет, урэзаўся ў дрэва і загарэўся. Вадзіцель і двое пасажыраў (19 і 24 гадоў) загінулі на месцы. 22-гадовую дзяўчыну з машыны выкінула. З траўмамі яна дастаўлена ў бальніцу. На месцы трагедыі працуюць следчыя. Узбуджана крымінальная справа. 

ДАІ нагадвае, што пры складаных умовах надвор’я неабходна выбіраць бяспечную хуткасць, зыходзячы са стану праезнай часткі і бачнасці.