На Мінскай кальцавой да смерці збілі 50-гадовую жанчыну

23 ноября 2015

Раніцай у некаторых раёнах краіны невялікія ападкі - мокры снег і дождж. Тэмпература паветра днём ад нуля да +5. На асобных участках дарог галалёдзіца, таму і вадзіцелям, і пешаходам варта быць вельмі ўважлівымі.

На Мінскай кальцавой да смерці збілі 50-гадовую жанчыну. Аварыя здарылася ўчора недалёка ад развязкі з вуліцай Шаранговіча. Пешаход чамусьці рызыкнула перабегчы МКАД у непрызначаным для гэтага месцы. Паводле звестак ДАІ, у крайняй левай паласе знешняга кальца яе збіў аўтамабіль "Аўдзі 80". Машына ішла ў патоку. Паводле слоў вадзіцеля, 32-гадовага жыхара Мінскага раёна, часу, каб пазбегнуць сутыкнення, у яго проста не было.

Валянцін Шчаглоў, інспектар ДПС АДАІ Фрунзенскага РУУС Г. Мінска: "Вадзіцель тлумачыць, што наперадзе яго рухаўся аўтамабіль на адлегласці прыкладна 20 метраў. Ён пачаў рэзка тармазіць - сыходзіць направа. Вадзіцель таксама пачаў інтуітыўна сыходзіць направа і ўжо літаральна, як ён тлумачыць, за пяць метраў убачыў пешахода".

Ад моцных траўм жанчына загінула на месцы. Па знешніх прыкметах вадзіцель "Аўдзі" быў цвярозы, і з дакументамі ў мужчыны таксама ўсё ў парадку.