Супрацоўніцтва рэгіёнаў Беларусі і Расіі абмеркавалі ў Наваполацку

26 августа 2022

Узаемавыгаднае супрацоўніцтва рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў прамысловасці, а таксама ў сацыяльнай і культурнай сферах абмеркавалі ў Наваполацку. Прадстаўнікі дэлегацыі з Ніжагародскай вобласці наведалі найбуйнейшыя заводы горада, ацанілі інфраструктуру спартыўнага комплексу і папулярнай здраўніцы. Патэнцыял для сумеснай працы велізарны. Цікавасць у першую чаргу да інавацыйных распрацовак - гэта асабліва важна ва ўмовах санкцыйнага ціску. 

Дэлегацыя з Расіі зацікаўлена і падрыхтоўкай высакакласных спецыялістаў для розных сфер, у тым ліку для нафтахімічнай галіны.